BE RU EN

Тры дарадцы Януковіча падалі ў адстаўку

  • 22.02.2014, 0:13

Андрэй Ганчарук, Ірына Акімава і Віталь Граматнёў напісалі заявы аб адстаўцы.

Пра гэта паведаміла крыніца ў адміністрацыі прэзідэнта Украіны, пішуць «Украінскія навіны».

Дарадца прэзідэнта - кіраўнік Галоўнага ўпраўлення ў пытаннях міжнародных адносін Андрэй Ганчарук, а таксама дарадцы прэзідэнта Ірына Акімава і Віталь Граматнёў сыходзяць са сваіх пасадаў.

52-гадовы Ганчарук займаў гэтую пасаду з красавіка 2011 года. Акімаву Януковіч прызначыў сваёй дарадцай 24 студзеня. З лютага 2010 і да 24 студзеня 2014 Акімава працавала першай намесніцай кіраўніка адміністрацыі. Граматнёў працаваў дарадцам прэзідэнта з 31 сакавіка 2010 года.

Некалькі гадзін таму парламент Украіны прагаласаваў за закон аб амністыі ўдзельнікаў масавых акцый і прыняў закон аб вяртанні Канстытуцыі 2004 года, якая прапануе парламенцка-прэзідэнцкую рэспубліку і істотна абмяжоўвае паўнамоцтвы прэзідэнта, а лідары апазіцыі падпісалі пагадненне з Віктарам Януковічам.

Онлайн падзей 21 лютага ва Украіне тут.

Апошнія навіны