BE RU EN

Абстраляныя ва Украіне беларусы вярнуліся дадому

  • 21.02.2014, 18:16

Аўтобус з турыстамі з Гомеля, які абстралялі ў Ровенскай вобласці, прыбыў у Беларусь

Пра гэта агенцтву «Інтэрфакс-Захад» паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка.

«Аўтобус надоечы перасёк пункт пропуску на ўкраінска-беларускай мяжы. Усе турысты вярнуліся дадому. Найбольш пацярпелага - кіроўцу - змясцілі ў лякарню ў Столінскім раёне», - распавёў ён.

Паводле ягоных слоў, у беларускім мікрааўтобусе, абстраляным у Ровенскай вобласці, знаходзіліся турысты з Гомельскай вобласці, якія планавалі некалькі дзён адпачыць у Карпатах.

Нагадаем, у ноч на пятніцу 21 лютага невядомыя мужчыны ў масках стрэлілі ў мікрааўтобус з беларускімі нумарамі, які вёз 16 турыстаў на адпачынак у Ярэмчэ Івана-Франкоўскай вобласці.

Апошнія навіны