BE RU EN

Хлусня «Авеля» і рэальная Плошча (Відэа)

  • 2.02.2014, 16:36

Здымкі прапагандысцкай стужкі з размахам праходзяць у цэнтры Менска.

Учора для іх правядзення быў перакрыты праспект Незалежнасці. Стваральнікі «Авеля» паўтарылі маршрут шэсця, якім у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 прайшлі больш за 50 тысяч нязгодных з іх вынікамі. Аднак рэжысёры прапагандысцкай карціны зрабілі ўсё магчымае, каб сказіць рэальную карціну пратэстаў у Менску.

Масоўка ў колькасці блізу 4 тысяч чалавек прайшлася ад Кастрычніцкай плошчы да Дома ўрада. На гэтым усё і скончылася - эпізод зачысткі плошчы быў зняты раней, 30 студзеня.

Шэсцю да Дома ўрада папярэднічаў дакладны інструктаж масоўкі: куды ісці, як сябе паводзіць, што выкрыкваць. Як і ў папярэднія дні, лозунгі, якія гучалі на вуліцах Менска 19 снежня 2010 года - «Ідзі!» і «Жыве Беларусь!», а таксама нацыянальная і еўрапейская сімволіка былі забароненыя. У выніку па праспекце ішоў бязлікі натоўп, які толькі зрэдку нагадваў пра сябе жывёльным рыкам «Э-э-э», «У-у-у-у». Мабыць для таго, каб паказаць агрэсіўнасць пратэстуючых беларусаў, рэжысёры стужкі ўключылі ў яе хлуслівыя кадры з выбухамі і пажарамі, паведамляе «Радыё Свабода».

Як на самой справе выглядала шэсце па праспекце Незалежнасці 19 снежня 2010 года, можна ўбачыць на кадрах, знятых у той дзень.

http://udf.by/files/player.swf

Пра тое, што беларуская прапаганда задумала свой адказ фільму «Жыве Беларусь», стала вядома ў мінулым годзе.

Сяргей Ждановіч, вядомы як прадзюсар серыяла ПРААН «Вышэй за неба» і ягонай кампаніі, быў абраны Міністэрствам культуры Беларусі і адміністрацыяй Лукашэнкі для рэалізацыі праекта «Плошча кахання» («Авель»), які закліканы стаць беларускім афіцыйным адказам на «Жыве Беларусь» рэжысёра Кшыштафа Лукашэвіча паводле сцэнару Франка Вячоркі.

Апошнія навіны