BE RU EN

Януковіч замяніў начальніка Генштаба

  • 19.02.2014, 21:14

Цяпер ужо былы начальнік Генеральнага штаба – галоўны начальнік Узброенымі сіламі Украіны пераведзены ў Раду нацыянальнай бяспекі і абароны.

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч падпісаў указы аб перастаноўках у Мінабароны краіны.

Генерал-палкоўнік Уладзімір Замана звольнены з пасады начальніка Генеральнага штаба – галоўнага начальніка Узброенымі сіламі Украіны і прызначаны намеснікам сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.

На ягонае месца пастаўлены адмірал Юрый Ільін. Раней Ільін займаў пасаду начальніка Вайскова-марскіх сіл Узброеных сіл Украіны.

Цікава, што новы начальнік Генштаба Украіны - з Беларусі. Юрый Ільін нарадзіўся 21 Жніўня 1962 года ў горадзе Рагачоў Гомельскай вобласці і скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча.

Указы ўваходзяць у дзеянне з моманту іх апублікавання.

Раней у Мінабароны Украіны заяўлялі, што ў так званай "антытэрарыстычнай аперацыі" на тэрыторыі Украіны могуць быць задзейнічаны вайскоўцы Узброеных Сіл Украіны.

Апошнія навіны