BE RU EN

Памежнікі затрымалі на менскім вакзале 12 сірыйцаў

  • 19.02.2014, 15:54

Мінулай ноччу на чыгуначным вакзале Менска беларускія памежнікі праверылі дакументы ў пасажыраў цягніка Масква - Варшава.

У выніку ў адным з вагонаў праваахоўнікі выявілі 12 нелегалаў з Сірыі. У замежнікаў не было беларускіх віз.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.

«Некалькімі днямі раней грамадзяне Сірыі прыбылі ў Беларусь з тэрыторыі Расеі аўтатранспартам і мэтанакіравана адправіліся за квіткамі на цягнік, які накіроўваўся ў Еўразвяз. Асноўнай мэтай транзітных візіцёраў было атрыманне статусу бежанцаў у Еўропе ў сувязі з ваеннымі дзеяннямі ў Сірыі. Пра неабходнасць атрымання беларускай візы яны нават не здагадваліся», - адзначылі ў ведамстве.

Сірыйцаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў знаходжання ў Беларусі і правілаў транзітнага праезду праз тэрыторыю нашай краіны. Замежнікам пагражае дэпартацыя.

Апошнія навіны