BE RU EN

На Грушэўскага пабудавалі двухмятровую сцяну

  • 19.02.2014, 15:15

На вуліцы Грушэўскага ў Кіеве ўзводзяць сцяну з бетонных блокаў.

На дарозе ўверх па вуліцы, дзе яшчэ ўчора знаходзілася барыкада мітынгоўцаў, ужо пабудаваная сцяна вышынёй каля 2 метраў.

У дадзены момант плошча каля стадыёна «Дынама» і Еўрапейская плошча ачышчаныя ад барыкад і намётаў. На вуліцы няма сілавікоў, працуюць толькі камунальнікі, піша news.liga.net.

Нагадаем, напярэдадні днём мітынгоўцы вызвалілі вуліцу Грушэўскага без супраціву. Усе сілы мітынгоўцаў сканцэнтраваныя на Майдане.

Апошнія навіны