Даляр і еўра сёння падаражэлі
- 19.02.2014, 13:54
Па выніках таргоў на адзінай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель аслабеў да даляра і еўра.
Даляр на сённяшніх таргах падаражэў на Br10 да Br9 720 за $1 (18 лютага - Br9 710 за $1), паведамляе БелТА.
Курс еўра вырас на Br60 да Br13 370 за 1 еўра (18 лютага - Br13 310 за 1 еўра).
Расейскі рубель на сённяшніх таргах стаў танней на Br2,5, яго курс склаў Br273 за 1 расейскі рубель (18 лютага - Br275,5 за 1 расейскі рубель).