BE RU EN

За дзяржаўную долю Беларусі ў МТС расейцы прапаноўвалі $500 мільёнаў

  • 19.02.2014, 12:40

Купіць дзяржаўную долю краіны хацела расейскае ААТ «МТС».

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску 19 лютага старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Георгій Кузняцоў.

Раней паведамлялася, конкурсны адбор патэнцыйных пакупнікоў дзяржаўнай долі ў СТАА «МТС» 6 лютага быў прызнаны несапраўдным з-за адсутнасці заяў ад патэнцыйных пакупнікоў, перадае БелаПАН.

Дзяржкаммаёмасць у снежні мінулага года абвясціла аб зніжэнні кошту да 863 млн. даляраў, хоць планавала атрымаць за яго 1 млрд. даляраў.

Апошнія навіны