BE RU EN

МЗС Канады: Вінаватыя ў рэпрэсіях павінны несці адказнасць

  • 19.02.2014, 12:08

Урад Канады не абміне ўвагай ні адзін акт гвалту ці рэпрэсій ва Украіне.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Канады Джон Бэрд, паведамляе «Радыё Свабода».

«Мы будзем працаваць разам з нашымі саюзнікамі ў міжнароднай супольнасці, каб дамагчыся прыцягнення вінаватых да адказнасці», - заявіў кіраўнік МЗС Канады.

«Святы доўг прэзідэнта Віктара Януковіча - абараняць асноватворнае права на мірны сход», - падкрэсліў Бэрд.

Заклікаўшы ўсе бакі супрацьстаяння ва Украіне праявіць стрыманасць і неадкладна спыніць гвалтоўныя дзеянні, Бэрд таксама звярнуўся да ўлады Украіны з просьбай аб супрацоўніцтве з апазіцыяй і дэманстрантамі, каб даць адказ на «іх законныя заклікі да сапраўднай дэмакратыі».

Асобна кіраўнік канадскай дыпламатыі паведаміў, што Канада адкрывае праграму падтрымкі медыцынскай дапамогі актывістам ва Украіне. Мэта гэтай дапамогі - забяспечыць лячэнне пацярпелых падчас мірнага выступлення за дэмакратыю.

Апошнія навіны