BE RU EN

«Цмокі-Мінск» выйшлі ў плэй-оф Еўрачэленджа

  • 19.02.2014, 11:14

Упершыню ў гісторыі беларускага баскетбола «Цмокі-Мінск» выйшлі ў плэй-оф Еўрачэленджа.

Пасля таго, як фінская «Котка» ў вячэрнім матчы аўторка апынулася мацней дацкага «Бакена» 82:79, баскетбольны чэмпіён Беларусі аказаўся недасягальным для абодвух скандынаўскіх праследавацеляў.

А гэта значыць, што сталічны клуб разам з расейскім «Уралам» заваяваў пуцёўку ў плэй-оф Еўрачэленджа сезона-2013/14 ад групы «L», паведамляе сайт менскага клуба.

Нагадаем, што так далёка ў клубных міжнародных турнірах яшчэ не дабіралася ні адна з каманд у гісторыі суверэннага беларускага баскетбола.

Апошнія навіны