BE RU EN

«Цітушкі» распляжылі пасольства Канады ў Кіеве

  • 18.02.2014, 21:53

Невядомыя ўварваліся ў будынак амбасады Канады ва Украіне.

Пра гэта паведамляе РІА «Нововсти» са спасылкай на МУС Украіны.

«Група маладзёнаў, узброеных дубінкамі, уварвалася ў амбасаду Канады ва Украіне, дзе яны раскідалі маёмасць і спрабавалі прычыніць цялесныя пашкоджанні персаналу замежнага прадстаўніцтва», - вынікае з паведамлення.

Акрамя таго, зламыснікі скралі грузавы аўтамабіль, які затым накіравалі ў натоўп людзей. У выніку гэтага пацярпелі тры чалавекі, а сам грузавік быў затым спалены.

Акрамя таго, паводле звестак МУС, невядомыя спрабавалі з дапамогай выбуховага прыстасавання штурмаваць Пячэрскую ўправу сталічнай міліцыі, а таксама захапілі два тралейбусы і перацялі імі дзве вуліцы ў цэнтры горада. Правапарушальнікі разбілі некалькі офісаў у цэнтры Кіева, пашкодзілі аўтамабіль хуткай дапамогі, захапілі некалькі адміністрацыйных будынкаў.

Апошнія навіны