BE RU EN

Падчас сутыкненняў у Кіеве загінулі ўжо 9 чалавек

  • 18.02.2014, 20:39

Падчас сутыкненняў паміж пратэстоўцамі і сілавікамі ў Кіеве памерла 9 чалавек: 7 цывільных грамадзян і двое міліцыянтаў.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе сталічнай міліцыі.

"Адзін у офісе Партыі рэгіёнаў задыхнуўся ў дыме, трое загінулых знаходзіліся ў Доме афіцэраў (два з агнястрэльнымі ранамі, адзін - з ранамі ад ДТЗ), яшчэ адзін памёр у карэце "хуткай дапамогі" на вуліцы Мазепы таксама ад "агнястрэлу", яшчэ два чалавекі памерлі на вуліцы Інстытуцкай ад сардэчных прыступаў", - удакладнілі ў глаўку.

Таксама ў міліцыі адзначылі, што таксама ад агнястрэльных ранаў памерлі два супрацоўнікі міліцыі (адзін у карэце хуткай, другі - у шпіталі).

Адзначым, што сардэчныя прыступы ў загінулых маглі пачацца ад трапляння гумовых куляў.

Фота: Ганна Бабінец

Апошнія навіны