BE RU EN

Сілавікі штурмуюць «Украінскі дом» у Кіеве

  • 18.02.2014, 19:17

Відавочцы паведамляюць аб штурме сілавікамі «Украінскага дома», у якім знаходзяцца пратэстоўцы.

«Камендант Укрдома Юрый Леўчанка паведамляе, што міліцыянты штурмуюць будынак. Ідзе эвакуацыя цывільных грамадзян», - паведаміў у «Фэйсбуку» прадстаўнік «Свабоды» Аляксандр Аронец.

У пачатку вуліцы Трохсвяціцельскай і на Еўрапейскай плошчы сабралася некалькі сотняў байцоў унутраных войскаў, піша gazeta.ua.

Адначасова ў экстраным парадку адбываецца перадыслакацыя актывістаў на Майдане з намётаў у Дом прафсаюзаў.

Нагадаем, кіраўнік СБУ Аляксандр Якіменка і в.а. міністра ўнутраных спраў Віталь Захарчанка даюць пратэстоўцам час да 18 гадзін для спынення беспарадкаў у Кіеве.

У адваротным выпадку сілавікі абяцаюць навесці парадак «спосабамі, прадугледжанымі законам».

Апошнія навіны