BE RU EN

Дэманстрантаў на Шаўкавічнай разганяюць вадамётамі (Відэа)

  • 18.02.2014, 18:15

На вуліцы Шаўкавічнай у Кіеве «Беркут» пайшоў у актыўны наступ на мітынгоўцаў.

Сілавікоў некалькі сотняў. З дзясятак міліцыянтаў узлезлі на дах дома, зрываюць з яго чарапіцу і кідаюць у мітынгоўцаў, пішуць «Весткі».

На Шаўкавічную прыгналі вадамёт. Ён распыляе з'едлівую вадкасць памаранчава-фіялетавага колеру.

Нагадаем, сёння ў Кіеве аднавіліся сутыкненні паміж дэманстрантамі і сілавікамі. У раёне Вярхоўнай Рады мітынгоўцы прарвалі міліцэйскі кардон. На скрыжаванні вуліц Грушэўскага і Крэпасны вал удзельнікі мітынгу узлезлі на аўтамабілі, што загарожвалі дарогу і выціснулі адтуль байцоў Унутраных войскаў. Падпалены офіс партыі рэгіёнаў у Кіеве. Па мітынгоўцах страляюць з шратавікоў. Вакол Вярхоўнай Рады актывісты ўзводзяць новыя барыкады. Дзесяткі чалавек - як з боку дэманстрантаў, так і з боку сілавікоў - атрымалі раненні.

Апошнія навіны