BE RU EN

Невядомыя падпалілі будынак адміністрацыі Кіева

  • 18.02.2014, 17:21

З будынка Кіеўскай гордзяржадміністрацыі эвакуяваныя ўсе супрацоўнікі.

Па словах работнікаў, эвакуацыя была абвешчаная ў сувязі з беспарадкамі ў цэнтры Кіева і рызыкай таго, што будынак зноў будзе захоплены пратэстоўцамі, піша «Тиждень».

На момант эвакуацыі адміністрацыі былі супрацоўнікі МУС. Каля будынка КГГА гараць шыны.

Як паведамляе прэс-служба КГГА, каля 15:00 у адміністрацыйным будынку Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі і Кіеўская рады адбыўся пажар. На месцы здарэння працуюць пажарныя.

Старшыня Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі Уладзімір Макеенка зараз знаходзіцца ў памяшканні КГГА.

Нагадаем, будынак КГГА быў вызвалены актывістамі Майдана 16 лютага.

Апошнія навіны