BE RU EN

Ксенія Сабчак прызналася ў «каханні» да харкаўскага мэра

  • 18.02.2014, 16:27

Расейская тэлевядучая Ксенія Сабчак пабывала ў гасцях у харкаўскага мэра Генадзя Кернеса.

На інтэрв'ю з кіраўніком горада яна прыбыла разам з журналістам Антонам Красоўскім. Сабчак па горадзе катаў у сваім аўто сам Кернес, піша «Комсомольская правда в Украине».

«Нарэшце я сустрэлася са сваім кумірам!» - напісала Сабчак на сваёй старонцы ў Instagram.

Кернес правёў для маскоўскіх журналістаў экскурсію па Харкаву. Асабліва ўразіў Ксенію кабінет Кернеса, у якім стаяць трэнажор і пудзіла льва, піша obozrevatel.com.

«Гепін працоўны кабінет - ааааааа!!! Я закаханая #максимпрости #левгепардибеговаядорожка», - падпісала фота Сабчак.

Апошнія навіны