BE RU EN

Дзёрзкае рабаванне «Беларусбанку» ў Смалявіцкім раёне

  • 18.02.2014, 14:43

Невядомы, пагражаючы касіру ўжываннем зброі, выкраў грашовыя сродкі.

Следчым камітэтам Беларусі ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 207 КК па факце разбойнага нападу на аддзяленне ААБ «Беларусбанк» 18 лютага ў пасёлку Зялёны Бор Смалявіцкага раёна Менскай вобласці.

Як паведамілі БелаПАН у аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК, 18 лютага каля 9.00 невядомы ўвайшоў у памяшканне аддзялення банка і, пагражаючы касіру ўжываннем зброі, выкраў грашовыя сродкі. Сума ўстанаўліваецца.

Апошнія навіны