BE RU EN

У цэнтры Кіева гумовымі кулямі параненыя дзве жанчыны

  • 18.02.2014, 12:08

У супрацьстаянні на скрыжаванні вуліц Шалковічнай і Інстытуцкай працягваюць з'яўляцца пацярпелыя.

Пра гэта паведамляе «Украинская правда».

Дзве жанчыны былі траўмаваныя гумовымі кулямі: адна ў вобласць сэрца, другая ў твар. Пратэстоўцы знаходзяць пад нагамі гумовую карцеч.

Як паведамлялася, большасць пратэстоўцаў - шараговыя грамадзяне, без экіпіроўкі, з жоўта-сінімі стужкамі. У зоне падзей дрэнная мабільная сувязь.

Апошнія навіны