Еўра абнавіў гістарычны максімум
- 18.02.2014, 12:07
Беларускі рубель сёння ўмацаваўся да расейскага, знізіўся да еўра і не змяніўся да даляра.
Па выніках таргоў 18 лютага 2014 года на адзінай сесіі ў ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» курс даляра ЗША не змяніўся і склаў Br9710, піша АФН.
Курс расейскага рубля знізіўся на Br1 і склаў Br275,5.
Еўра падаражэў на Br10 да Br13310.