BE RU EN

Віталя Рымашэўскага будуць судзіць за пікет

  • 18.02.2014, 11:27

Кастрычніцкае РУУС Менска пачало адміністрацыйную вытворчасць у дачыненні да палітыка.

Як паведамляе прэс-служба Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, справа распачатая за пікет, фармальны ініцыятар яе ўзбуджэння - рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва Юрый Бондар, які балатуецца ў Менскі гарсавет.

Нагадаем, што гэта не першая справа, узбуджаная ў дачыненні да Віталя Рымашэўскага падчас мясцовай кампаніі. Раней ён атрымаў штраф у 15 базавых велічынь за ўдзел у пікеце каля Камароўкі 2 лютага.

Апошнія навіны