BE RU EN

Сярэдні ўзрост беларускіх мужчын - 37 гадоў

  • 18.02.2014, 10:48

Сярэдні ўзрост мужчын на 5,2 гады менш, чым сярэдні ўзрост жанчын у Беларусі.

Пра гэта паведаміла БелТА прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Вольга Клаўсуць.

Прычым, па дадзеных дэмаграфічнай статыстыкі, у гарадах мужчынскае насельніцтва значна маладзей, чым у сельскай мясцовасці. Так, сярэдні ўзрост гараджан роўны 35,9 года, вяскоўцаў - 40,4 года. А ў Менску сярэдні ўзрост мужчын на пачатак 2013 года складаў 35,7 гадоў.

Немалаважна, што сярэдні ўзрост мужчын на 5,2 года менш, чым сярэдні ўзрост жанчын у Беларусі, адзначыла Вольга Клаўсуць.

У Беларусі 67,2% мужчын - у працаздольным узросце, 18,1% - маладзейшых за працаздольны ўзрост, 14,7% - старэйшыя за працаздольны ўзрост.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё грамадства і поспехі ў галіне аховы здароўя спрыяюць павелічэнню чаканай працягласці жыцця пры нараджэнні, у тым ліку і сярод мужчын. За апошняе дзесяцігоддзе чаканая працягласць жыцця мужчынскага насельніцтва павялічылася на 4,3 года і склала ў 2012 годзе 66,6 гадоў.

Апошнія навіны