Па той бок барыкад: побыт і крэатыў «Беркута»
- 18.02.2014, 10:45
На вуліцы Грушэўскага, дзе доўгі час мітынгоўцы і сілавікі стаялі адзін супраць аднаго, адбыліся змены.
Удзельнікі Майдана ўзвялі новыя барыкады, але адкрываюць праезд для транспарту.
Затое байцы Унутраных войскаў і Беркута адступілі ад сваіх пазіцый да Кабінету міністраў Украіны. Спецтэхніка занялася «ўборкай» пазіцый, якія яны займалі.
Сёння фатографу gazeta.ua атрымалася пабываць па той бок барыкад і ўбачыць «побыт» сілавікоў. Відавочна, некаторыя рэчы былі запазычаныя ў майданаўцаў. У прыватнасці, служачыя напісалі на драўляных таблічках назвы сваіх гарадоў і паклалі на схіле Марыінскага парку. Сярод іншых там ёсць надпісы «Запарожская Сеч», «Дзякуй дзеду за перамогу», «Данбас ніхто не ставіў на калені і нікому паставіць не дадзена».
Вышэй па Грушэўскага прыпаркаваныя аўтобусы сілавікоў і спецтэхніка. У снезе і зямлі Марыінскага парку засталося шмат гільзаў, гранат і смецця.