BE RU EN

50 крамаў Львова абвясцілі байкот таварам «рэгіяналаў»

  • 18.02.2014, 9:56

У Львове каля паўсотні крамаў спынілі продаж тавараў прадпрыемстваў, якія належаць Партыі рэгіёнаў.

Пра гэта ў эфіры грамадскага інтэрнэт-тэлебачання Львоўскага прэс-клуба заявіў каардынатар руху «Эканамічны байкот рэгіяналаў. Львоў» Алег Радзік, піша «Цензор.НЕТ».

Ён адзначыў, што рух займаецца асветай - паведамляе грамадзянам аб «рэгіянальных» таварах, прадпрыемствах гандлю і іх уладальніках, каб зменшыць фінансаванне Партыі рэгіёнаў, а затым - яе рэпрэсіўнай машыны.

Байкот структур, уладальнікамі якіх з'яўляюцца людзі, якія маюць дачыненне да Партыі рэгіёнаў, актывісты руху спыняць тады, калі «рэгіяналы» выйдуць з партыі. Да таго часу, «рэгіяналы» на Львоўшчыне, па словах каардынатара руху, будуць мець фінансавыя страты.

Апошнія навіны