BE RU EN

Невядомы «монстр» атакаваў навукоўцаў у водах Арктыкі

  • 18.02.2014, 9:33

Падчас даследавання акіянічнага шэльфа расейскія навукоўцы выявілі ў водах Арктыкі на глыбіні 1500 метраў невядомую істоту.

Даследчыкамі Уладзівастокскага Інстытута праблем марскіх тэхналогій Далёкаўсходняга аддзялення РАН у ходзе даследавання арктычнага шэльфа былі выяўленыя велізарныя неўстаноўленыя істоты, перадае РІА «Новости».

Як распавядае адзін з удзельнікаў экспедыцыі, доктар тэхнічных навук Леанід Навумаў, падчас выяўлення «монстраў» спушчальны апарат «Клавесін» працаваў на глыбіні ад 1,6 тысячы да 2 тысяч метраў. Спачатку дзякуючы магутнаму пражэктару былі зафіксаваныя толькі неапазнаныя жывыя часціцы, але пры збліжэнні навукоўцам удалося з дапамогай адмысловай тэхнікі разглядзець гэтага арктычнага монстра, які знаходзіўся перад уваходам у сваю нару.

Далей, як сцвярджае Леанід Навумаў, «монстр» накінуўся на апарат і пачаў расхістваць яго з боку ў бок. Калі даследчыкам усё ж удалося падняць «Клавесін» з акіянічнага дна, то на металічным корпусе былі выяўленыя шматлікія ўвагнутасці і драпіны.

Уладзівастокскія навукоўцы звярнуліся па кансультацыю да акіянічных біёлагаў, паказаўшы ім фотаздымкі «монстра», але тыя не змаглі апазнаць жывую істоту, сказаўшы, што раней падобныя віды ім не сустракаліся.

Апошнія навіны