BE RU EN

Міліцыю перавядуць на ўзмоцнены рэжым

  • 17.02.2014, 9:15

МУС Беларусі рыхтуецца да «выбараў».

З 17 па 24 сакавіка асабісты склад органаў і падраздзяленняў унутраных спраў, унутраных войскаў, задзейнічаны ў забеспячэнні аховы грамадскага парадку і бяспекі дарожнага руху падчас падрыхтоўкі і правядзення выбараў у мясцовыя саветы, будзе пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы.

Гэта прадугледжана загадам МУС ад 4 лютага № 39, паведамляецца на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

Гэтым жа загадам рэгламентаваныя ў адпаведнасці з заканадаўствам асобныя пытанні арганізацыі дзейнасці супрацоўнікаў, ваеннаслужачых і грамадзянскага персаналу ў названы перыяд.

Пачынаючы з 1995 года ні адны «выбары» і ні адзін «рэферэндум», якія праводзяцца ў Беларусі, не былі прызнаныя міжнароднымі арганізацыямі.

Апошнія навіны