BE RU EN

Сабчак стане вядоўцай украінскага танцавальнага шоў

  • 15.02.2014, 21:07

Зорку расейскай тэлевізіі Ксенію Сабчак запрасілі ўзяць удзел у здымках украінскай вэрсіі танцавальнага праекта «Пристрасті на паркеті».

Першае выданне праграмы на тэлеканале Украіна можна чакаць 23 лютага, піша korrespondent.net.

Нягледзячы на тое, што здымкі праграмы вядуцца ў Кіеве, артыстка не мерыцца часта пераязджаць. Запіс праграм будзе праходзіць выходнымі днямі. На гэтыя дні для тэлевядоўцы рэзэрвуюць утульны нумар у прэстыжным кіеўскім гатэлі Hyatt.

Адным з суддзяў «Пристрасті» на паркеце стане былы партнёр Ксеніі ў танцах і рамантычных стасунках Яўгеній Папунаішвілі.

Апошнія некалькі месяцаў Сабчак некалькі разоў наведвала Кіеў, аднойчы ў кампаніі Веры Брэжневай, з якой выпадкова сустрэлася ў аэрапорце. Напэўна, гаворка ішла пра перамовы з тэлеканалам, які і транслявацьме будучае тэлешоў.

Апошнія навіны