BE RU EN

Беларускія медалісткі атрымаюць ад 50 да 300 тысяч даляраў

  • 15.02.2014, 21:06

Беларускія спартоўкі атрымаюць заахвочвальныя прызавыя за кожны здабыты ў Сочах медаль.

Выплаты складуць 150 тысяч даляраў за першае месца, 75 тысяч долараў за другое і 50 тысяч долараў за трэцяе. Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка НАК Беларусі Настасся Марыніна, піша «Тэлеграф».

Яна ўдакладніла, што ўзнагарода даецца за кожны медаль. Гэта азначае, што спартовец або спартоўка, якія здабылі больш чым адзін медаль, атрымаюць узнагароду за кожны з іх.

Такім чынам, ужо на сёння за свой выступ на сочынскай алімпіядзе біятланістка Дар'я Домрачава па вяртанні ў Беларусь атрымае ўзнагароду ў суме 300 тысяч даляраў, па 150 за кожны з залатых медалёў. 150 тысяч даляраў чакаюць Алу Цупер за перамогу ў фрыстайле. 50 тысяч даляраў атрымае Надзея Скардзіна за бронзавы медаль у біятлоне.

Будзем спадзявацца, што гэтыя сумы будуць павялічаныя з новымі перамогамі спартовак, і спіс прызёраў таксама павялічыцца.

Фота: Getty Images

Апошнія навіны