BE RU EN

Польскі коўзанік здабыў «золата» на Алімпіядзе

  • 15.02.2014, 20:24

Збігнеў Брудка здабыў залаты алімпійскі медаль на дыстанцыі 1500 мэтраў.

Спартовец паказаў час 1 хв. 45,006 сэк., і толькі на тры тысячныя сэкунды выперадзіў срэбнага прызёра галандца Курта Вэрвэя, а бронза ў канадца Дэні Морысана (0,16).

Раней Збігнеў Брудка у забегу на 1000 мэтраў быў 14-м, а на мінулай Алімпіядзе ў Ванкувэры толькі 27-м. У адным з сваіх інтэрв'ю паляк заявіў, што апошнімі чатырма гадамі галоўнай мэтай для яго быў залаты медаль на Алімпіядзе ў Сочах, піша ІТАР-ТАСС.

Удзельнікам алімпійскіх каньковых спаборніцтваў засталося падзяліць 5 з 12 сочынскіх камплектаў узнагарод.

Фота: REUTERS/Issei Kato

Апошнія навіны