BE RU EN

Беларусь у 2014 годзе знізіць імпарт электраэнэргіі

  • 15.02.2014, 8:18

Мінэнэрга Беларусі плануе прыкметна знізіць імпарт электраэнэргіі з 6,72 млрд кВт.г у 2013 годзе да 4 млрд кВт.г у 2014 годзе.

Пра гэта паведаміў кіраўнік міністэрства Уладзімір Патупчык, піша АФН.

Паводле ягоных слоў, зніжэнне імпарту стала магчымым дзякуючы мадэрнізацыі генэрацыйных магутнасцяў.

Уладзімір Патупчык паведаміў, што Беларусь сёлета імпартуе электраэнэргію коштам крыху больш за 6 цэнтаў за 1 кВт.г. Традыцыйна краіна імпартуе электраэнэргію з Расеі і Украіны.

Апошнія навіны