BE RU EN

Вучэнні беларускіх ЗРК «Тор-М2» на мяжы з Украінай (Відэа)

  • 14.02.2014, 16:21

У пачатку гэтага тыдня баявыя разлікі 120 зенітнай ракетнай брыгады прыступілі да заняткаў па баявой падрыхтоўцы на Палескім палігоне.

У іх упершыню бярэ ўдзел трэцяя батарэя ЗРК «Тор М-2», паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.

Нагадаем, яна была дастаўленая ў Беларусь у снежні 2013 года. Першая батарэя ЗРК «Тор-М2» была закупленая Беларуссю ў 2011 годзе, у канцы 2012 года ва УС была пастаўленая другая батарэя .

«Тор-М2» распрацоўкі і вытворчасць канцэрна СПА «Алмаз-Антэй» з'яўляецца прадстаўніком новага пакалення баявых сродкаў СПА малой далёкасці. Адрозніваецца павышанай эфектыўнасцю адбіцця масіраваных налётаў сучасных сродкаў паветранага нападу ва ўмовах агнявога і радыёэлектроннага процідзеяння.

Апошнія навіны