BE RU EN

Побач з ЧАЭС пабудуюць сонечную электрастанцыю

  • 13.02.2014, 19:15

Электрастанцыю пабудуе італійская кампанія Vipiemme Solar SRL на тэрыторыі ўкраінскай зоны адчужэння.

Адпаведная дамоўленасць была дасягнутая сёння, 13 лютага, падчас падпісання мемарандума аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам экалогіі і прыродных рэсурсаў Украіны, Дзяржаўным агенцтвам Украіны ў кіраванні зонай адчужэння і кампаніяй Vipiemme Solar SRL, паведамляе прэс-служба Міністэрства экалогіі і прыродных рэсурсаў Украіны.

Мемарандумам прадугледжвае ажыццяўленне дзейнасці ў рэалізацыі праектаў устаноўкі сонечных панэляў, збору і ўтылізацыі адпрацаваных элементаў сілкавання; правядзення работ ва ўстаноўцы сонечных панэляў магутнасцю да 0,5 МВт у зоне адчужэння. Таксама прадугледжана супрацоўніцтва і абмен досведам у пытаннях будаўніцтва электрастанцый і вытворчасці электраэнергіі з аднаўляльных крыніц (сонечная энергія).

Vipiemme Solar адказвае за развіццё сонечнай энергетыкі ў структуры групы Vipiemme SPA, асноўнай спецыялізацыяй якой з'яўляецца вытворчасць свінцовых акумулятараў для транспарту.

Апошнія навіны