BE RU EN

Рысь спрабавала нелегальна перайсці беларускую мяжу (Відэа)

  • 13.02.2014, 19:09

Падумаўшы, драпежнік наважыў застацца на літоўскай тэрыторыі і не ісці ў Беларусь.

Відэа, дзе відаць, як рысь спрабуе перайсці мяжу нашай краіны, апублікавала прэс-служба ДПК.

«Гэтую грацыёзную прыгажуню рысь зафіксавалі недалёка ад пункта пропуску «Лоша». Ноч - гэта яе стыхія. Яна царыца лесу. І яна шануе памежны кодэкс. Гэтым і выклікае павагу», - каментуюць відэа памежнікі.

Гэта не першы выпадак за апошнія некалькі дзён, калі жывёлы спрабуюць парушыць мяжу Беларусі. Некалькі дзён назад гэта зрабіў табун коней з Польшчы.

Апошнія навіны