BE RU EN

Кніга Гінэса: рэкорды выклікаюць павагу і здзіўленне

  • 13.02.2014, 18:36

Мабыць, аб Кнізе рэкордаў Гінэса чулі ўсе. Некаторыя рэкорды выклікаюць павагу, а некаторыя - здзіўленне і пытанне «А навошта?».

Аб самых незвычайных рэкордах піша glavcom.ua.

Мировой рекорд на самый большой рот принадлежит Франциско Доминго Жоакиму из Анголы
Джым Хантэр з Аўстраліі можа пры дапамозе мачэтэ за хвіліну разрэзаць напалову 25 спелых кавуноў на голым жываце сваёй асістэнткі Сэліі Кэрціс
Ахоп таліі, зацягнутай у гарсэт, амерыканкі Кэці Юнг складае 38 сантыметраў. Без гарсэта - 53 сантыметры
Аарону Кейсі з Канады належыць сусветны рэкорд балансавання сталовымі лыжкамі на сваім твары
Усе чацвёра дзяцей Марыё і Энджы Гаўлін з Канады нарадзіліся з рэдкім вокаскурным альбінізмам
Пекінес па мянушцы Пагі мае самы доўгі ў свеце язык сярод сабак
Іва Грашэ з Нямеччыны хутчэй за ўсіх у свеце здымае падвязкі з ног пры дапамозе адных толькі зубоў
У 2006 годзе на целе Элейн Дэвідсан налічвалася 4225 адтулін для пірсінгу. З тых часоў гэтая лічба толькі павялічвлася
Рэкорд на самыя доўгія ногі належыць расейцы Святлане Панкратавай
Амерыканец Джэймс А. Дэкейн сабраў самую вялікую ў свеце стрэльбу
За сваю здольнасць паднімаць языком вялікія цяжары брытанец Томас Блэкторн уганараваны ўключэннем у Кнігу рэкордаў Гінэса
Самыя вялікія натуральныя грудзі аб'ёмам 1,8 метра належыць Эні Хокінс-Тэрнер. Вага кожнай цыцкі складае каля 25,5 кілаграмаў
Новазеландскія акрабаты змаглі ўтрох каля 6,5 хвілін пратрымацца ў закрытай скрынцы памерам 56 * 66 * 69 сантыметраў
Уладальніцай самага багатага валасянога покрыва з'яўляецца Супатра Сасупхан з Тайланда
Амерыканец Чад Фэл з'яўляецца дзейным рэкардсменам у надзіманні самага вялікага шарыка з жавальнай гумкі
За адну хвіліну Нэле Брукман з Нямеччыны змагла падняцца па гладкім шасце на вышыню 10 метраў
Самай «хуткай» прыбіральняй быў прызнаны змантажаваны на базе матацыкла ванны пакой
Скай Бробэрг з новазеландскага трыо гімнастаў-рэкардсмэнаў належыць яшчэ і рэкорд па самаму хуткаму «складанню» свайго цела ў кампактныя ёмістасці
Ангельскаму бульдогу па мянушцы Цілман належыць рэкорд хуткасці пры яздзе на скейтбордзе на адлегласці ў 100 метраў

Апошнія навіны