BE RU EN

Банк развіцця аплаціць новыя самалёты для «Белавія»

  • 13.02.2014, 16:44

Мемарандум падпісалі старшыня праўлення Банка развіцця Сяргей Румас і генеральны дырэктар авіякампаніі Анатоль Гусараў.

Згодна з дакументам, ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» будзе фінансаваць інвестыцыйныя праекты ААТ «Авіякампанія «Белавія». Мемарандум падпісаны для развіцця доўгатэрміновага супрацоўніцтва паміж бакамі. Ён прадугледжвае аказанне ўзаемных кансультацыйных паслуг і абмен інфармацыяй, а таксама фінансаванне Банкам развіцця абнаўлення парку паветраных судоў, паведамляе БелаПАН.

Банк развіцця Рэспублікі Беларусь - спецыялізаваны фінансавы інстытут, ён быў створаны ў адпаведнасці з указам прэзідэнта ў 2011 годзе «для павышэння надзейнасці фінансава-крэдытнай сістэмы краіны і эканамічнага развіцця дзяржавы».

Авіякампанія «Белавія» - найбуйнейшы авіяперавозчык Беларусі. Створана 5 сакавіка 1996 года. Базіруецца ў Нацыянальным аэрапорце Менск. Ажыццяўляе ўласныя рэгулярныя рэйсы ў 43 аэрапорта 28 краін Еўропы, СНД і Азіі.

Апошнія навіны