BE RU EN

Боб збіў валанцёра на санна-бабслейнай трасе ў Сочы

  • 13.02.2014, 16:37

Пацярпелы атрымаў пераломы абедзвюх ног.

Падчас трэніровачных заездаў на санна-бабслейнай трасе «Санкі», дзе праходзяць спаборніцтвы Алімпійскіх гульняў у Сочы, быў збіты адзін з валанцёраў, паведамляе «Чемпионат.com».

Валанцёр, які працаваў на аб'екце, быў збіты адным з бабоў прама на трэку - у зоне тармажэння.

Пацярпелы атрымаў пераломы абедзвюх ног. Ён быў неадкладна эвакуяваны з трасы і дастаўлены ў бальніцу, піша «Газета.Ru».

Фота: AP Photo/Charlie Riedel

Апошнія навіны