BE RU EN

Памежнікі канфіскавалі ў брэстчанкі партыю iPhone 5s

  • 13.02.2014, 16:19

Партыю дарагіх мабільных тэлефонаў iPhone 5s канфіскавалі памежнікі ў пункце пропуску Брэст.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Кіроўца аўтамабіля Hyundai перасякала польска-беларускую мяжу сёння, 13 лютага. Для ўезду ў Беларусь яна абрала зялёны калідор, аднак машына прыцягнула ўвагу памежнікаў і была адпраўленая на паглыблены дагляд. У адной з пасажырак аўтамабіля - жыхаркі горада Брэста - у асабістых рэчах былі знойдзеныя 25 незадэклараваных смартфонаў iPhone 5s агульным коштам 200 мільёнаў рублёў.

Мабільныя тэлефоны канфіскаваныя. У дачыненні да 35-гадовай жанчыны пачаты адміністрацыйны працэс па артыкуле 14.5-1 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны