BE RU EN

Еўрамайдан падарыў амбасадзе Літвы размаляваны шчыт

  • 13.02.2014, 16:19

Актывісты падарылі амбасадзе Літвы ва Украіне размаляваны шчыт і карціну Кацярыны Ткачэнка.

Пра гэта паведамляецца на старонцы «Мистецької сотні» у «Фэйсбуку», піша obozrevatel.com.

«Вось такі шчыт з акцыі «Шчытапіс» і карціну Кацярыны Ткачэнка «Мистецька сотня» перадала ў амбасаду брацкай Літвы ў знак падзякі за дапамогу ўдзельнікам Майдана», - сказана ў паведамленні.

Нагадаем, мастакі размалявалі шчыты байцоў самаабароны Майдана падчас акцыі, якая прайшла ў панядзелак, 10 лютага, на Майдане Незалежнасці .

Апошнія навіны