BE RU EN

Банкір з Магілёва чатыры гады хаваўся ад вышуку ў Расеі

  • 13.02.2014, 15:07

У пачатку лютага ў Ліпецку быў затрыманы работнік магілёўскага банка, які чатыры гады адшукваецца праз Інтэрпол.

Працуючы ў 2010 годзе ў аддзеле абслугоўвання юрыдычных асоб, ён па безнаяўным разліку перавёў на сваю картку 1 мільярд 300 мільёнаў рублёў. Наперадзе былі тры выходных дня, што дало яму магчымасць выйграць час і паздымаць грошы з усіх банкаматаў горада. Іх ён памяняў на валюту і схаваўся, пішуць «Могилевские ведомости».

Затрымалі мужчыну пад іншымі дакументамі.

Апошнія навіны