BE RU EN

Шэпелеў звольніўся з «Интера», каб даглядаць за Жаннай Фрыске

  • 13.02.2014, 15:05

Вядомы шоўмэн і тэлевядучы Зміцер Шэпелеў сышоў з тэлеканала «Интер» з-за хваробы сваёй грамадзянскай жонкі Жанны Фрыске.

Тэлевядучы зараз знаходзіцца ў Нью-Йорку і даглядае за хворай спявачкай, піша «Сегодня».

Таксама Шэпелеў прадаў апартаменты ў расейскай сталіцы, каб аплаціць лячэнне каханай. Кватэру ён купіў незадоўга да нараджэння сына Платона, аднак адзначыць наваселле так і не ўдалося.

Прадала сваю кватэру ў Маямі коштам $1,5 млн і сама Фрыске. Атрыманыя грошы сыходзяць на лячэнне артысткі, бо, па некаторых ацэнках, на лячэнне Жанны сям'я штодня траціць каля $20 тыс.

Нагадаем, у студзені стала вядома, што Жанна Фрыске пакутуе ад злаякаснай пухліны галаўнога мозгу.

Апошнія навіны