BE RU EN

Для чыноўнікаў надыходзіць 31 лютага

  • 13.02.2014, 14:19

Гомельскага актывіста абавязалі аплаціць штраф да 31 лютага гэтага года.

«Арыгінал квітанцыі падаць у кабінет № 17... да 31.02.2014…», - такое патрабаванне прынесці ў суд квітанцыю аб выплаце штрафу атрымаў кіраўнік ініцыятывы «Хопіць піць - трэба жыць!» Зміцер Карашкоў, які быў пакараны за антыалкагольны пікет.

«Мала таго, што мой адзіночны пікет суддзя назвала «масавым мерапрыемствам», яна ў дадатак яшчэ і дні месяца па-свойму лічыць. Напэўна, сапраўды цяжка з кадрамі ў нашым каралеўстве», - пракаментаваў дадзены выпадак Зміцер Карашкоў сайту spasemstranu.com.

Апошнія навіны