BE RU EN

Майдан узводзіць новыя барыкады

  • 13.02.2014, 13:36

Узвядзенне новых барыкад з будаўнічага смецця і мяшкоў з пяском на сталічным Майдане працягнецца сёння.

Пра гэта 13 лютага паведаміў УНІАН адзін з камендантаў Майдана, народны дэпутат Сцяпан Кубіў.

Паводле яго слоў, учора ўвечары будаўніцтва барыкад было прыпынена з-за таго, што пясок на Майдан Незалежнасці яшчэ не быў дастаўлены.

Як сказаў Кубіў, у аснову барыкад будуць пакладзеныя мяшкі з пяском, а верхняя частка будзе складацца з мяхоў з будаўнічым смеццем для таго, каб канструкцыя не раз'ехалася.

З-за цёплага надвор'я за мінулую ноч барыкады са снегу яшчэ больш расталі. Іх вышыня зараз не перавышае ў сярэднім 2 м.

Фота: РІА «Новости»

Апошнія навіны