BE RU EN

У Маскве шпіталізаваны акцёр Раман Карцаў

  • 13.02.2014, 12:36

Раман Карцаў, які сыграў Швондзера ў «Сабачым сэрцы», упаў дома і трапіў у бальніцу.

У НДІ хуткай дапамогі імя Скліфасоўскага дастаўлены знакаміты акцёр Раман Карцаў. 74-гадовы артыст быў шпіталізаваны пасля падзення дома, паведамляе НТВ.

Зараз Карцаў знаходзіцца ў аддзяленні траўматалогіі.

Раман Карцаў добра знаёмы гледачам па ролях у фільмах «Сабачае сэрца» (Швондзер), «Нябёсы запаветныя» (Саламон) і «Майстар і Маргарыта» (Максіміліян Паплаўскі). Народны артыст Расеі (2000), ганаровы грамадзянін горада Адэсы, лаўрэат фестывалю гумару «Залаты Астап».

Апошнія навіны