BE RU EN

У цэнтры Кіева «ўдараўцы» пачалі шэсце ў падтрымку забастоўкі

  • 13.02.2014, 12:05

Па ўсёй Украіне праводзіцца папераджальная ўсеўкраінская забастоўка.

Сёння, 13 лютага, у цэнтры Кіева партыя УДАР пачала шэсце ў падтрымку ўсеўкраінскай папераджальнай забастоўкі. «Удараўцы» пачалі шэсце ад Майдана Незалежнасці. Яны маюць намер прайсці па Хмяльніцкага і праз Андрэеўскі спуск прайсці на Падол, пасля чаго вярнуцца на Майдан. Паводле ацэнкі кіраўніка кіеўскага стачачнага камітэта Юрыя Крыкунова, у цэлым у папераджальнай забастоўцы возьмуць удзел каля 50 тыс. кіяўлян. Мяркуецца, што да ініцыятывы УДАРу далучацца прадстаўнікі і прыхільнікі «Батькивщины» і «Свабоды», перадае ru.tsn.ua.

Арганізатары папераджальнай забастоўкі прапануюць вылучыць уладзе шэраг патрабаванняў: вяртанне да Канстытуцыі 2004 года з памяншэннем паўнамоцтваў прэзідэнта, вывад з Кіева спецпадраздзяленняў, не прапісаных у сталіцы, пакаранне адказных за прымяненне сілы да дэманстрантаў, стварэнне ўрада народнага даверу.

Фота: Газета.ua

Апошнія навіны