BE RU EN

Вынікі валютных таргоў: даляр узяў 9700

  • 13.02.2014, 11:35

На Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі замежнымі валютамі.

Пасля ўчорашняга спыненя ў кошце амерыканскі даляр вярнуў нас да тэмы «павольнай дэвальвацыі». Павольна, але ўпэўнена даляр крочыць да пяцізнакавага ліку ў беларускіх рублях. Еўра таксама вырас.

Такім чынам, прывыкаем да новага парадку ў кошце даляра - 9700 беларускіх рублёў. Еўра падтрымаў даляравы тэмп і таксама падаражэў на 10 рублёў - да 13 220 беларускіх. Кошт расейскай валюты ледзь знізіўся - 278,5 беларускага рубля. Пра гэта onliner.by паведамілі ў «Банку Масква-Менск».

Нагадаем, у сераду курс даляра застаўся на ўзроўні 9690 рублёў, а еўра патаннеў на 20 рублёў - да 13 210. Кошт расейскай валюты крыху вырас - 279 беларускіх рублёў.

Апошнія навіны