BE RU EN

Мясніковіч: перасяду на Geely, калі з'явіцца мадэль з каробкай «аўтамат»

  • 13.02.2014, 11:12

Кіраўнік урада заявіў, што набудзе аўтамабіль вытворчасці «БелДжы», як толькі ў асартыменце з'явіцца каробка «аўтамат».

Пра гэта ён заявіў у праграме «Картина мира» на тэлеканале «РТР-Беларусь». Вядома, што цяпер прэм'ер-міністр ездзіць на серабрыстым седане Mercedes. Па словах Мясніковіча, ва ўрадзе гатовыя набываць аўтамабілі беларускай зборкі для дзяржслужбаў, каб прадэманстраваць іх канкурэнтаздольнасць.

Экспарт беларуска-кітайскіх аўтамабіляў у краіны Мытнага саюза з'яўляецца няпростай тэмай, прызнаўся прэм'ер. У расейскім урадзе з асцярогай глядзяць на з'яўленне яшчэ адной буйной аўтамабільнай вытворчасці і патрабуюць, каб для «БелДжы» не ствараліся выключныя ўмовы.

Мясніковіч расказаў пра свае ўражанні ад сустрэчы з прэзідэнтам Geely Лі Шуфу: «У мяне была цяжкая размова з гаспадаром Geely - вельмі асцярожны такі кітаец - я паўтары гадзіны з ім гутарыў, і ён так ветліва з усмешкай усе сыходзіў ад канкрэтных пытанняў».

Прэм'ер гарантаваў Geely роўныя эканамічныя ўмовы з іншымі гульцамі, але адзначыў, што аб асобных прэферэнцыях трэба будзе дамаўляцца з расейскім бокам.

Апошнія навіны