BE RU EN

«Беркут» прапаноўваў сваім ахвярам выбраць метад катаванняў

  • 13.02.2014, 10:51

Пацярпелы ад рук «Беркута» актывіст распавёў падрабязнасці катаванняў над ім.

Суд вызваліў украінца Аляксандра Сідарэнку, які прыехаў 20 лютага з Крывога Рога да сваёй дзяўчыны ў Кіеў. 21 чысла хлопец пайшоў на вул. Грушэўскага, дзе і быў затрыманы «беркутаўцамі». Пасля таго, як яго схапілі і па-зверску збілі, «беркутаўцы» прапанавалі яму выбар: ці электрашок, ці нагу прастрэліць з помпавай зброі, ці ўторкнуць нож у плячо. Як кажа сам хлопец, ён абраў электрашок.

Акрамя таго, спецназаўцы абматалі хлопцу галаву туалетнай паперай і білі, пакуль усё не стала мокрым ад крыві. Аляксандр Сідарэнка атрымаў наступныя траўмы: зламанае рабро, страсенне мозгу і ўдар грудной клеткі, піша glavnoe.ua.

Апошнія навіны