BE RU EN

Кіраўнік кафедры БНТУ трапіўся на хабары

  • 13.02.2014, 9:44

Упраўленнем Следчага камітэта па Менску распачатыя крымінальныя справы ў дачыненні да кіраўніка кафедры і двух выкладчыкаў БНТУ.

"Дзеянні падазраваных кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 430 (атрыманне хабару)", - паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у чацвер у аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК Беларусі.

Устаноўлена, што падазраваныя прынялі незаконныя грашовыя ўзнагароды ў замежнай валюце за спрыяльнае рашэнне пытанняў, звязаных са здачай іспытаў і курсавога праекта.

Нагадаем, нядаўна стала вядома пра раскрыццё падобнай карупцыйнай схемы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Апошнія навіны