BE RU EN

Навуковец расшыфраваў найстаражытнае пасланне вікінгаў

  • 13.02.2014, 9:33

Старажытны код датуецца 12-13 стагоддзямі.

Навуковец з універсітэта Осла расшыфраваў пасланне, накрэсленае на палцы. Артэфакт быў даўно выяўлены на старой прыстані ў Бергене, аднак надпіс на ім заставаўся нераскрытым на працягу многіх гадоў, піша «Корреспондент».

Навуковец устанавіў, што на палцы выразаныя два старажытных нарвежскіх імя Сігурд і Лаўранс, якія былі напісаныя стандартнымі рунамі і з дапамогай кода.

У мінулым дадзены код, знойдзены толькі на дзевяці надпісах з розных частак Скандынавіі, не ўдавалася расшыфраваць ніводнаму навукоўцу.

Па словах даследчыка, палкі з рунамі, выяўленыя на тэрыторыі Скандынавіі і датаваныя 1100-1200 гадамі, выкарыстоўваліся для сувязі, як sms-паведамленні ў цяперашні час.

Апошнія навіны