BE RU EN

БЧ уводзіць хуткі цягнік Гомель-Менск

  • 12.02.2014, 20:10

Цягнік будзе пераадольваць адлегласць паміж сталіцай і абласным цэнтрам за тры з паловай гадзіны.

Дадатковы цягнік накірункам Гомель-Менск будзе курсіраваць па нядзелях з 16 лютага. Гэтая пастанова прынятая ў сувязі з вялікай пасажыраплынню ў кірунку найбуйнейшага абласнога цэнтра краіны са сталіцы. Адлегласць цягнік будзе пераадольваць за 3 гадзіны 38 хвілін за кошт няспыннага руху маршрутам, піша БелТА.

Цягнік №679 Гомель-Менск будзе адпраўляцца з Гомеля а 15:27 і прыбываць на станцыю «Мінск- Пасажырскі» а 19:05.

Пасажыры могуць набываць квіткі на цягнік з 13 лютага.

Апошнія навіны