BE RU EN

Сын беларускага міністра адгуляў вяселле за $50 тысяч

  • 12.02.2014, 15:52

У 2013 годзе, названым уладамі Годам беражлівасці, сын аднаго з беларускіх міністраў зладзіў шыкоўнае вяселле.

Пра гэта ў інтэрв'ю onliner.by распавяла вясельны распарадчык Марына Фралова.

Адказваючы на пытанне журналістаў аб тым, колькі сродкаў сёння беларускія маладыя гатовыя марнаваць на свята, яна прывяла ў прыклад сына аднаго з міністраў, вяселле якога абышлася ў 50 тысяч даляраў.

«Вяселле сына аднаго з нашых міністраў было ў верасні 2013 года. Гэта пакуль самае дарагое маё вяселле - $50 тысяч», - адзначыла яна.

Зразумела, прозвішча міністра вясельны распарадчык не паказала.

Нагадаем, 2013 год быў афіцыйна абвешчаны ўладамі Годам беражлівасці. Беларусам было рэкамендавана эканоміць на ўсім: пачынаючы ад вады і электрычнасці і заканчваючы аўтамабілямі.

Апошнія навіны